.
Наши контакты:   Тел/факс: +375 17 295 00 51   МТС: +375 29 761 66 11   Velcom: +375 44 761 66 11  E-mail:info@parilka.by
Поиск по сайту
Вход для компаний

Наш магазин

Строительство

Рассылка новостей

Друзья проекта

Уладзімір Някляеў

 

 

 

 

Интервью с признанным белорусским поэтом, прозаиком, общественно-политическим деятелем, лауреатом множества профессиональных и государственных наград за литературную деятельность Владимиром Прокофьевичем Некляевым.

 

Белорусский язык        Русский язык

 

Андрэй Фаміцкі: Уладзімір Пракопавіч, вы доўгі час жылі ў Фінляндыі, у вас есць родзічы ў Польшчы, але ж самі вы самы сапраўдны беларус. Скажыце, калі ласка, што вам падабаецца больш, фінская саўна ці руская баня, якая ў нас карыстаецца большай папулярнасцю, і чаму?

 

Уладзімір НякляеўУладзімір Някляеў: Мне найбольш падабаецца беларуская лазня, прычым тая лазня, у якой я быў у дзяцінстве. Гэта лазня дзеда, лазня, па сутнасці, па-чорнаму. Але яна мне запомнілася не тым, як там у ей стаяў пар, якія былі венікі, а духам мужчынскім, які быў у той лазні і да якога мяне невыносна цягнула. Мяне не бралі доўгі час – мяне малога, як і ўсіх дзяцей, бралі ў жаночую лазню – там, дзе мылася мая маці. І мара адна была: перайсці вось нарэшце з гэтай жаночай лазні ў лазню мужчынскую. І калі я туды патрапіў упершыню – мяне ўзяў мой дзед – гэта было для мяне вялікае свята; як мужыкі, памыўшыся, апраналіся ў белае, як яны сядалі на лавачках, як наразалі сала, цыбульку, як ставілі гэты запацелы штофік самагонкі, і як пачыналіся размовы, якія слухаў, заміраючы сэрцам і душой! Божа мой, як жа цікава людзі жылі ў гэтым жыцці, а што мяне чакае, што са мной будзе! Не, відаць ніколі не будзе ў мяне такіх прыгодаў, пра якія яны расказвалі – з жанчынамі…, з ворагамі як яны распраўляліся, як яны ваявалі, як яны ўсіх перамагалі!.. Карацей, звычайныя размовы, фантазіі, легенды, байкі ў лазні – гэта самае найлепшае (пасля пары, зразумела), што ў лазні ёсцека і што я захаваў па сенняшні дзень не толькі ва ўспамінах, але і рэальна.


 Я ўжо больш за дваццаць гадоў з'яўляюся сябрам клубу КАП, Клубу Аматараў Пары, які вырас менавіта з гэтых, не толькі маіх, з успамінаў, фантазій ўсіх людзей, якія сення са мной ў гэтым клубе, таму што нешта падобнае было ўва ўсіх. Мы прыдумалі статут нашага клубу, форму вельмі прыгожую, гімн, сімволіку – карацей, усе гэта мы аздобілі яшчэ і такімі вельмі выкшталцонымі знешнімі выявамі, і захоўваем рытуал. Шточацвер, дзе б мы ні знаходзіліся, ну калі, зразумела, не за межамі Мінска, на працы ці дома – няма больш уважнай дзеі, усе кідаецца і – святая справа: лазня ў чацвер.


 У лазні, зноў жа, свой рытуал: у нас есць дзяжурны па чарзе, які прызначаецца па чарзе. І вось калі выпадае мне дзяжурыць, то ніхто больш пра тое, як там павінна быць і што там павінна быць, не думае – гэта мой клопат, я за ўсе адказваю. Ніхто ў нас у лазні не ўжывае аніякага алкаголю – гэта, калі ласка, пасля лазні, толькі для тых, хто надта хоча. Пераважная большасць ходзіць з гарбатай, з сокамі, ніхто не налягае на гарэлку, таму што, выпусціўшы з сябе, выдуўшышы з сябе гэтую бруду, якая за тыдзень увайшла ў твае цела, зноў жа брудой яе замяняць – тады для чаго хадзіць у лазню і для чаго ачышчацца!

 

А.Ф.: Ну, зразумела, усе правільна. А ў вас есць вершы пра баню? Я шмат вершаў прачытаў...

 

У.Н.: Есць-есць, я панапісваў вельмі шмат. Ну, у нас што ні свята – патрэбна нейкая дзея, нейкі рытуал, каб павіншаваць нейкага з днем народзінаў. Штогод мы спраўляем юбілей нашай лазні, збіраемся ўсе ўмесце, дарэчы, з жонкамі, з сем'ямі, гэта такая сямейная справа. Лазня гэта наогул тое, што можа падтрымліваць міжсямейныя адносіны, прыязнасць, дапамагаць адзін аднаму праз гэту лазню можна практычна ва ўсім.

 

А.Ф.: І што б вы хацелі пажадаць карыстальнікам беларускага баннага парталу Парылка.by?

 

У.Н.: Што яшчэ можна пажадаць карыстальнікам беларускага баннага парталу? Легкай пары! Легкай пары, таму што самае светлае, што есць у чалавеку, гэта душа, а самае светлае, што есць у лазні, гэта пара.

 

А.Ф.: Дзякуй вам вялікі за інтэрв'ю!

 

У.Н.: Калі ласка!

 

 

 

Интервью с человеком-легендой Вахтангом Кикабидзе

Интервью со звездой российской эстрады Шурой

Интервью с брилиантовым баянистом-виртуозом Павлом Невмержицким

Интервью с участниками группы Da Vinci

Интервью с белорусским бардом Дмитрием Войтюшкевичем

Интервью с лидером группы Дрозды и телеведущим ВиталиемКарпановым

Интервью с чемпионкой мира по спортивной сауне Татьяной Архипенко

Интервью с чемпионом мира по плаванию в холдной воде Юрием Серебровым

Интервью с чемпионкой мира по спортивной сауне Натальей Трифановой

Бани и сауны

Информация

Отзывы

Елена
«Акватория»
Ходили в так называему "сауну"...такого.. читать отзыв

Казимир
«На Аграрной»
Хорошая русская банька в уютном коттедже... читать отзыв

Ольга
«Баня на берёзовых дровах»
Отвратительное место!!!! Место не пригодное для.. читать отзыв

archi103
«Баня № 7»
Первый раз побывал. Обстановка а-ля СССР. Печка.. читать отзыв

© 2010 Parilka.by
Все права защищены
  Тел. +375 29 761 66 11 +375 44 761 66 11
E-mail:info@parilka.by
  Яндекс.Метрика